Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ пра выбары ў Азэрбайджане: праблемы на ўсіх этапах


Назіральнікі АБСЭ робяць сваю заяву

Назіральнікі АБСЭ робяць сваю заяву

Назіральнікі ад АБСЭ заявілі, што прэзыдэнцкія выбары ў Азербайджане, на якіх атрымаў перамогу дзеючы прэзыдэнт Ільхам Аліеў, былі азмрочаныя сур'ёзнымі праблемамі і недахопамі.

Місія назіральнікаў АБСЭ заявіла на прэс – канфэрэнцыі ў Баку , што праблемы назіраліся "на ўсіх этапах працэсу ў дзень галасаваньня". Прадстаўнікі АБСЭ лічаць , што недахопы павінны быць названыя " ля таго, каб Азэрбайджан у поўнай меры адпавядаў , як адзначаецца ў заяве , сваім абавязацельствам у рамках АБСЭ" .

Тым ня менш, місіі назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і Эўрапейскага парлямэнта выступілі з заявай , што галасаваньне было празрыстым і насіла дэмакратычны характар, нягледзячы на па-ранейшаму сур'ёзныя праблемы са свабодай слова ў Азербайджане.

Пасьля падліку галасоў Аліеў мае 84,6 адсотка галасоў. Кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі, Гаміліі Гасанлы, набраў каля 5 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. Гасанлы ўжо падаў заяву ў суд , каб аспрэчыць вынікі выбараў.
XS
SM
MD
LG