Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Плакс: Уплыву на Швэдзкую акадэмію ня мае ніхто


Дзьмітры Плакс

Дзьмітры Плакс

Дзьмітры Плакс камэнтуе рашэньне Нобелеўскага камітэту

«Акадэмія часта дае Нобелеўскую прэмю аўтарам, пра якіх шырокі чытач нават не ведае.

Тое, што Сьвятлана апынулася ў фаварытах Нобелеўскай прэміі цалкам заканамерна. Яе новая кніга „Час сэканд-хэнд“ выйшла як раз сёлета, і цяпер ужо можна паглядзець на яе больш як 30-гадовую працу як на завершаны праект. Тады ён паўстае зусім у іншым cьвятле.

Кнігі Алексіевіч у Швэцыі заўжды мелі шырокі рэзананс, але летась „У вайны не жаночае аблічча“ выйшла ў новай рэдакцыі, гэта нашмат таўсьцейшая кніжка, чым тая, што выйшла яшчэ за савецкім часам. Яна выйшла ў выдавецтве „Эрзац“ у перакладзе Кайсы Эберг Ліндсцен. Выйшла ў перапрацаваным фармаце „Чарнобыльская малітва“ і выйшаў „Час сэканд-хэнд“. І апошняя кніга атрымала вельмі пазітыўную крытыку, здаецца, тыдняў 5-6 узначальвала сьпіс лепшых кніг, які публікуецца кожны тыдзень літаратурнымі крытыкамі ў найбуйнешай швэдзкай газэце Dagens Nyheter.

Сьвятлана мае ўнікальны праект. Апісаньне катастрофы штучна створанай і цяпер ужо зьніклай нацыі, якой быў савецкі народ, у такім маштабе ніхто не зьдзяйсьняў. І гэта зроблена геніяльна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG