Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы будуць езьдзіць у Ізраіль бязь візаў «у бліжэйшы час»


Пра гэта сёньня заявіў міністар сельскай гаспадаркі і разьвіцьця вёскі Ізраіля Яір Шамір, які знаходзіцца з працоўным візытам у Менску.

Адказваючы на пытаньне «Свабоды», чаму грамадзяне Беларусі, у адрозьненьне ад грамадзянаў Расеі і Ўкраіны, дагэтуль ня могуць наведваць Ізраіль бязь візы, Яір Шамір адказаў:

«Я сустракаўся зь міністрам замежных спраў Беларусі спадаром Макеем, і мы закраналі гэтае пытаньне. Мы абмяркоўвалі яго, нягледзячы на тое, што гэта не мая сфэра дзейнасьці. Я ўзяў на сябе гэтую функцыю па дамоўленасьці з калегамі з нашага Міністэрства замежных спраў. Я спадзяюся, што ў бліжэйшы час гэта пытаньне будзе вырашана».

Сёньня ж было заяўлена, што ў Ізраілі цяпер пражывае каля 200 тысяч выхадцаў зь Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG