Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны лекар Віцебскай вобласьці Аляксандар Козак заявіў карэспандэнту Радыё Свабода, што на сьвінакомплексе ва Ўшацкім раёне няма афрыканскай чумы сьвіней.

Ён пракамэнтаваў паведамленьні на інтэрнэт-сайтах пра масавы забой сьвіней на сьвінакомплексе «Арэхаўна» (вёска Сарочына).

«Там не закрываем сьвінакомплекс, працуем у плянавым рэжыме. Там, здаецца, кандыцыйнае пагалоўе, адкормачнае, на мясакамбінат», — сказаў карэспандэнту Свабоды вэтэрынар.

На пытаньне, ці робіцца гэта з-за афрыканскай чумы сьвіней, Аляксандар Козак сказаў: «Не».

Радыё Свабода: «Ці будзе далей працаваць сьвінакомплекс?»

Козак: «Жыцьцё пакажа. Пакуль будзе працаваць».
XS
SM
MD
LG