Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзьве гадзіны да абвяшчэньня пераможцы імя Сьвятланы Алексіевіч мела найлепшы (найніжэйшы) каэфіцыент паводле дадзеных букмэкерскай канторы Ladbrokes.

«Гэта абсалютна фаварыцкі каэфіцыент для такога тыпу ставак, — кажа аналітык Юрась Адамовіч. — Па сутнасьці, іншыя кандыдатуры гэтай канторай амаль не разглядаюцца. Да прыкладу — паставіўшы на Алексіевіч 100 даляраў, атрымаеш 166, а 100 даляраў на бліжэйшага перасьледніка Харукі Муракамі — 500».

Адамовіч мяркуе, што на гэты момант ужо можа быць вырашана, што ляўрэаткай стане менавіта Алексіевіч. «Першапачаткова каэфіцыент выстаўляюць букмэкеры, зыходзячы са сваіх ведаў і разьлікаў шанцаў на перамогу. То бок гэта праца аналітыкаў. Пасьля каэфіцыент карэктуецца онлайн у залежнасьці ад таго, колькі грошай ставіцца на таго ці іншага кандыдата, а таксама ад нейкай новай інфармацыі».

«Альбо шмат народу раптам пачало масава ставіць на Алексіевіч вялікія сумы, і гэта не беларусы, адпаведна букмэкеры былі вымушаныя рэзка зьніжаць каэфіцыент на яе перамогу, — працягвае Юрась. — Альбо непасрэдна да букмэкераў трапіла інфармацыя такога кшталту, і яны гуляюць на апярэджаньне. Але калі мы назіраем першы варыянт, чаму раптам такі рост ставак на Алексіевіч? Магчыма, адбыўся „зьліў“ інфармацыі ад Нобэлеўскага камітэту, і тыя, хто даведаўся пра гэта першымі, пабеглі ставіць на пісьменьніцу вялікія грошы. На карысьць гэтага кажа факт, што па навінах некаторых СМІ назіраўся актыўны рост ставак на Алексіевіч і нарвэскага кандыдата».

«Увогуле, ёсьць розныя падставы для такой карэкцыі каэфіцыентаў. Дзьве зь іх я прывёў. Яшчэ падставай могуць быць „сумнеўныя стаўкі“, то бок калі раптам адначасова некалькі чалавек у розных частках сьвету цягам адной-дзьвюх хвілін ставяць на адзін вынік вялізныя сумы (адначасова, каб каэфіцыент не пасьпеў скарэктавацца ў ніжні бок), што звычайна сьведчыць пра „дагаварныя“ гульні, альбо падзеі, вынікі якіх ужо вядомыя. Ну, і апошні варыянт, непрыемны для прыхільнікаў Алексіевіч — Нобэлеўскі камітэт альбо людзі, блізкія да яго, наўмысна распаўсюджваюць дэзынфармацыю. Але тады, па ўсёй верагоднасьці, шансы Алексіевіч, наадварот, роўныя нулю. Час пакажа».


Нобэль-2013 за літаратуру. Жывая трансьляцыя

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG