Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Час здымаць з вушэй локшыну!». Пэрфоманс супраць дзяржаўнай прапаганды ў Менску


Актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» расклеілі плякаты зь лягатыпам Белтэлерадыёкампаніі, а таксама надпісам «Здымай локшыну сюды»

Актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» расклеілі плякаты зь лягатыпам Белтэлерадыёкампаніі, а таксама надпісам «Здымай локшыну сюды»

Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Альтэрнатыва» расклеілі плякаты зь лягатыпам Белтэлерадыёкампаніі, а таксама надпісам «Здымай локшыну сюды».

Плякаты былі расклееныя на сьмецьцевых кантэйнэрах у кварталах жылых дамоў у раёне Акадэміі навук і парку Чалюскінцаў.

Такім чынам актывісты паказалі недавер да афіцыйных мэдыяў, у першую чаргу, тэлебачаньня. Паводле арганіатараў, акцыя прымеркаваная да 11 кастрычніка, калі ўсе дзяржаўныя тэлеканалы будуць весьці чарговую трансьляцыю прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.



«Колькі можна паказваць на экранах ужо каля 20 гадоў адзін і той жа твар? Таму мы з дапамогай такога экшану раім грамадзянам нашай краіны ігнараваць зомбі-прапаганду, а тым, хто яе глядзіць, нагадваем — прыйшоў час здымаць з вушэй локшыну!», — патлумачыў матывы акцыі лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан у інтэрвію Радыё Свабода.

Паводле Корбана, крэатыўная акцыя зьвярнула ўвагу мясцовых жыхароў:

«Мы хочам, каб людзі задумаліся, убачыўшы перад вачыма сьметніцу з выявай тэлебачаньня, ці не адно і тое ж гэта? Сьмецьце, бруд, адкіды... Навіны па БТ, чарговыя абяцанкі, рэпартажы аб стабільнасьці ў Беларусі, крызіс на Захадзе і гэтак далей...»

Паводле сяброў «Альтэрнатывы», падчас акцыі нікога не затрымалі.

XS
SM
MD
LG