Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі найвышэйшы ўзровень няроўнасьці ў сьвеце


Дабрабыт жыхароў былога Савецкага Саюза разьмяркоўваецца вельмі няроўна і вялікая частка нацыянальнага здабытку краіны знаходзіцца ў руках 110 чалавек. Паводле ацэнкі Forbes, у Расіі 110 мільянэраў пры насельніцтве 143 мільёна чалавек.

У глябальнай справаздачы Credit Suisse гаворыцца , што Расея мае самы высокі ўзровень маёмаснай няроўнасьці ў сьвеце, за выключэньнем невялікіх краінаў Карыбскага басэйна, дзе рэзыдэнтамі лічацца мільярдэры. У 2000 годзе ў Расеі было толькі 8 мільянэраў. У ЗША цяпер 442 мільянэра пры насельніцтве ўдвая большым, чым у Расеі.

Адзін з аўтараў дакладу Энтані Шэракс кажа, што немагчыма параўноўваць няроўнасьць ва ўзроўні дабрабыту паміж жыхарамі Расеі зь якой-небудзь іншай краінай у сьвеце. Паводле яго, становішча ў Расеі ня мае аналягаў. Калі паглядзець на тое, як расейцы вядуць бізнэс, робяць грошы і тое, якія палітычныя сувязі ім трэба пры гэтым мець, каб усё гэта падтрымліваць, знойдзецца вельмі няшмат месцаў у сьвеце, дзе сытуацыя мае такі ж характар.

Дасьледаваньне таксама паказала, што сярэдні ўзровень дабрабыту ў Расеі падае. У 2007 годзе, калі даляр каштаваў 25 расейскіх рублёў, сярэдні дарослы чалавек меў ўзровень дабрабыту 14 тысяч даляраў. Цяпер гэтая лічба складае 11,900 даляраў, а за даляр даюць 32 расейскія рублі.

У цэлым 93.7 % дарослага насельніцтва Расеі маюць узровень дабрабыту меншы, чым $10,000. 5.6 % маюць узровень дабрабыту паміж $10,000 і $100,000.
XS
SM
MD
LG