Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына ўпершыню можа стаць кіраўніком цэнтрабанку ЗША


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прапанаваў Жанэт Елен на пасаду кіраўніка ФРC ЗША.

Елен кажа, што яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, каб дапамагчы эканоміцы цалкам акрыяць ад эканамічнага крызісу 2008-га.

«Многія амэрыканцы да гэтага часу ня могуць знайсьці працу і турбуюцца, як яны будуць аплачваць свае рахункі і забясьпечваць свае сем’і», — канстатуе будучая кіраўнічка ФРЗ.

Яна паабяцала максымальна садзейнічаць занятасьці насельніцтва і стабільнасьці фінансавай сыстэмы.

Цяпер Елен займае пасаду намесьніка кіраўніка гэтай арганізацыі.

Дзейны старшыня Бэн Бернанке сыходзіць са сваёй пасады 31 студзеня 2014-га.

Жанэт Елен нарадзілася ў 1946 годзе, у раёне Бруклін, у Ню-Ёрку. Яна мае габрэйскія карані, вызнае юдаізм. У 1967 годзе скончыла ўнівэрсытэт Браўна са ступеньню бакаляўра па эканоміцы. У 1971 годзе атрымала доктарскую ступень у Ельскім унівэрсытэце. Муж — вядомы амэрыканскі эканаміст Джордж Акерлоф, прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы за 2001 год.
XS
SM
MD
LG