Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скарачае вайсковую дапамогу Эгіпту


Сутычка «Братоў-мусульманаў» з сіламі бясьпекі
Сутычка «Братоў-мусульманаў» з сіламі бясьпекі

ЗША прыныпяюць фінансавую дапамогу і пастаўкі буйных вайсковых сыстэмаў у Эгіпэт у адказ на перасьлед арганізацыі «Браты-мусульмане» і зрынаньне дэмакратычна абранага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі.

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што адміністрацыя Барака Абамы замарозіла пастаўкі і дапамогу «ў чаканьні прагрэсу» на шляху да адкрытых і дэмакратычных выбарах.

Афіцыйныя асобы ЗША кажуць, што новыя абмежаваньні закрануць пастаўкі танкаў, зьнішчальнікаў, гэлікоптэраў і ракетаў. Аднак Вашынгтон будзе працягваць аказваць пэўную дапамогу Эгіпту ў справе абароны межаў краіны, барацьбу з тэрарызмам, а таксама каб падтрымліваць бясьпеку на Сінайскай паўвысьпе.

Мухамэда Мурсі зрынулі з пасады прэзыдэнта Эгіпту 3 ліпеня 2013-га. Ён кіраваў краінай пасьля таго, як у лютым 2011-га вымушаны быў сыйсьці з пасады прэзыдэнт Хосьні Мубарак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG