Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10 кастрычніка беларускія палітвязьні могуць атрымаць прэмію Сахарава


У Страсбуры будзе абраны ляўрэат прэміі Сахарава «За свабоду думкі». У шорт-ліст трапілі беларускія палітвязьні Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч, былы супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн і пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай.

Ляўрэата абвесьцяць сёньня, але афіцыйнае ўручэньне прэміі заплянаванае на 20 лістапада.


Сачыце за падзеяй на сайце Радыё Свабода.


Прэмія імя Андрэя Сахарава


Прэмія імя савецкага навукоўца і дысыдэнта Андрэя Сахарава была заснаваная ў сьнежні 1985 году Эўрапейскім Парлямэнтам. Яна прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў. У 2006-м — кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2006-га, цяперашні кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.


Справа Бяляцкага


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Мікола Статкевіч


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г.

Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ.

Абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

26 траўня 2011 годзу судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Эдуард Лобаў


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Затрыманы 18 сьнежня 2010 году разам зь лідэрам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаныя ў хуліганстве, нібыта яны зьбілі мінакоў.

Сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

24 сакавіка 2011 г. судзьдзя Маскоўскага суду Менску Алена Шылько асудзіла Эдуарда Лобава паводле артыкулу «асабліва злоснае хуліганства» на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Адбывае пакараньне ў калёніі № 22 «Воўчыя норы» ў Івацэвіцкім раёне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG