Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 кастрычніка — Усясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня


Беларусь — адзіная краіна ў рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі, у якой выконваецца гэты від пакараньня.

10 кастрычніка ў сеціве зьявіцца трэці ролік з сэрыі міні-фільмаў «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня». Чарговае відэа будзе прысьвечанае маральнаму аспэкту сьмяротнага пакараньня, той ідэі, што чалавек ня мае права забіраць жыцьцё іншага чалавека.

Каардынатар ініцыятывы «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэй Палуда паведаміў Радыё Свабода, што ў гэты дзень у офісе «Вясны» адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з удзелам сваякоў асуджаных да сьмяротнага пакараньня.

У чацьвер праваабарончы цэнтар «Вясна» падвядзе вынік тыдня супраць сьмяротнага пакараньня. Такі тыдзень праваабаронцы зладзілі сёлета ўпершыню. Ён прайшоў зь 5 па 10 кастрычніка.

Цягам тыдня праваабаронцы ўжо правялі шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных тэме сьмяротнага пакараньня:

• 5 кастрычніка ў сеціве зьявіўся музычны праект «Апошні золак», у якім узялі ўдзел Лявон Вольскі, Наста Шпакоўская, Аляксандар Памідораў, Ганна Хітрык, Віктар Рудэнка, Алесь Дзянісаў і Зьміцер Вайцюшкевіч.

• 8 кастрычніка ў Менску прэзэнтавалі сацыялягічнае дасьледаваньне «Злачынства і пакараньне вачыма грамадзтва», праведзенае Маскоўскім офісам «Міжнароднай турэмнай рэформы», Беларускім Хэльсынскім камітэтам, «Хрысьціянскім сацыяльным служэньнем».

Некаторыя вынікі дасьледаваньня:

36,2% беларусаў лічаць, што прымяненьне сьмяротнай кары трэба пакінуць у цяперашніх межах

16,6% выступаюць за тэрміновую адмену сьмяротнай кары

12,4% — за мараторый

15,5% лічаць, што трэба паступова ісьці да адмены сьмяротнай кары.

Адмена сьмяротнай кары — адна з умоваў, каб Беларусь прынялі ў Раду Эўропы.

У 2010 годзе было выканана 3 сьмяротныя прысуды, у 2011 і 2012 гадах — па 2.


Сьмяротнае пакараньне ў краінах АБСЭ — толькі ў Беларусі і ў ЗША


Беларусь — адзіная краіна ў рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі, у якой выконваецца гэты від пакараньня.


Краіны, дзе ў 2012-м выконваліся сьмяротныя пакараньні: Аўганістан, Банглядэш, Беларусь, Батсвана, Кітай, Гамбія, Індыя, Іран, Ірак, Японія, Паўночная Карэя, Пакістан, Палестынская аўтаномія, Саудаўская Арабія, Самалі, Судан, Паўднёвы Судан, Тайвань, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Емэн

Краіны, дзе ў 2012-м выконваліся сьмяротныя пакараньні: Аўганістан, Банглядэш, Беларусь, Батсвана, Кітай, Гамбія, Індыя, Іран, Ірак, Японія, Паўночная Карэя, Пакістан, Палестынская аўтаномія, Саудаўская Арабія, Самалі, Судан, Паўднёвы Судан, Тайвань, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Емэн


У 2012 годзе па ўсім сьвеце былі выкананыя 682 пакараньні сьмерцю — на два больш, чым у 2011 годзе. Але гэтая лічба не ўключае ў сябе тысячы пакараньняў сьмерцю, якія, як мяркуе арганізацыя, выконваюцца ў Кітаі, дзе гэтую статыстыку трымаюць у сакрэце. Сьмяротныя прысуды выконваліся ў 21 краіне.

Пасьля КНР, дзе рэальная лічба пакараньняў невядомая, найбольш пакараньняў летась было выканана ў Іране (314), Іраку (129), Саудаўскай Арабіі (79) і ЗША (43).

ЗША былі адзінай краінай у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках, дзе ў 2012 годзе каралі сьмерцю. Прысуды былі выкананыя ў 9 штатах. Зь іншага боку, у гэтым жа годзе Канэктыкут стаў 17-м штатам ЗША, які скасаваў сьмяротнае пакараньне.

ЗША і Японія — дзьве краіны «вялікай васьмёркі», дзе караюць сьмерцю.

У 2012-м Латвія стала 97-й краінай, якая выдаліла сьмяротнае пакараньне са свайго крымінальнага заканадаўства. Індыя і Пакістан у 2012 годзе аднавілі выкананьне пакараньняў сьмерцю пасьля працяглага перапынку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG