Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 кастрычніка: абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па літаратуры і прэміі Сахарава «За свабоду думкі»


Каралеўская акадэмія ў Стакгольме, дзе ўручаюць Нобэлеўскія прэміі

Каралеўская акадэмія ў Стакгольме, дзе ўручаюць Нобэлеўскія прэміі

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Стакгольме абвесьцяць імёны сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Паводле букмэйкераў беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч — у сьпісе патэнцыйных кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры разам з японцам Харукі Муракамі і канадзкай пісьменьніцай Эліс Манро.

У Страсбуры будзе абраны ляўрэат прэміі Сахарава «За свабоду думкі». У шорт-ліст трапілі Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч (Беларусь), Эдвард Сноўдэн (ЗША) і пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай. Тройку кандыдатаў зь Беларусі на прэмію Эўрапарлямэнту імя Сахарава прапанаваў Марэк Мігальскі разам з польскімі эўрадэпутатамі Яцкам Пратасэвічам і Філіпам Качмаракам.

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню супраць сьмяротнага пакараньня. Удзел прымуць прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда, а таксама сваякі асуджаных на сьмерць. Пачатак у 12.00.

Менск. У gallery.tut.by адкрываецца фотавыстава Дзяніса Раманюка «Беларусь ciнявокая». Выдавец, фатограф, дызайнэр і мастак Дзяніс Раманюк працаваў над калекцыяй фотаздымкаў на працягу пяці гадоў. Пачатак ад 19.00. Уваход вольны. Адрас вуліца Веры Харужай 1а , 6 паверх, ГЦ “Силуэт”.

Менск. Рок-бар «Крылы». (вул. Даўгабродская, 24). Творчая сустрэча Аляксандра Памідорава і Фёдара Жывалеўскага (гурт «Голая Манашка»). Пачатак у 19.00.

Менск. У менскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37А) адбудзецца прэзэнтацыя паэтычнай кнігі Валерыя Дубоўскага «На пачатку маўчаньня».

Філялягічны факультэт БДУ, творчая суполка «Вежа міру» і гурт «Нельга забыць» запрашаюць а 19-й гадзіне на музычна-паэтычную драму «Леаніды ня вернуцца да Зямлі...».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

Сусьветны дзень псыхічнага здароўя.

Эўрапейскі дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.

1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.


У гэты дзень нарадзіліся:

1796 — Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1930 — Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

1940 — Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

1943 — Валеры Галубовіч, беларускі гісторык.

1957 — Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1783 — Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.

1825 — Зьміцер Бартнянскі, кампазытар Украіны і Расеі, заснавальнік расейскай кампазытарскай школы.

1833 — Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

1938 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1954 — Аляксандар Данілевіч, пэдагог, публіцыст, матэматык, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Размаўляць з сабакам іншы раз цікавей, чым з чалавекам. Чалавек цябе можа слухаць, але ягоная ўвага ў гэты момант хутчэй за ўсё ахоплена абыякавасьцю, раздражнёнасьцю, зайздрасьцю, а то і непрыхаванай злосьцю. Увага ж сабакі — гэта заўсёдная дабрыня! Чалавеку павучыцца б у сабакі...

Леанід Дранько-Майсюк
XS
SM
MD
LG