Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі імя затрыманага за хабар зь «Белнафтахіму»


На фота зьлева — намесьнік старшыні «Белнафтахіму» Ўладзімер Волкаў

На фота зьлева — намесьнік старшыні «Белнафтахіму» Ўладзімер Волкаў

У Сьледчым камітэце назвалі імя затрыманага 8 кастрычніка намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім». Гэта Ўладзімер Волкаў.

Ён курыраваў у канцэрне нафтаперапрацоўчую прамысловасьць, а таксама пытаньні экспарту і імпарту нафтапрадуктаў.

Волкава затрымалі ў яго працоўным кабінэце, пасьля таго, як ён атрымаў чарговую частку хабару ў 19 тысяч даляраў.

Хабар яму даў прадстаўнік пэўнай юрыдычнай асобы за ўзгадненьне аб’ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрну.
XS
SM
MD
LG