Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папярэдзіў Мясьніковіча, што ня дасьць душыць насельніцтва


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча і ўрад на нарадзе 9 кастрычніка па бягучых пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.


«Калі пад марку праблем і цяжкасьцяў, якія сёньня складаюцца ў краіне, вы хочаце разьвязаць даўнія праблемы, а ва ўрадзе, як казаў клясык, заўсёды сьвярбелі рукі ў два-тры разы павялічыць нагрузку на насельніцтва, то гэтая стратэгія памылковая. Нікому не дазволена душыць насельніцтва, і гэта не папулізм», — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што рост цэнаў і тарыфаў, у тым ліку на жыльлёва-камунальныя паслугі, «павінен быць абгрунтаваны і, вядома ж, пакрывацца заробкамі і даходамі нашых людзей», паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што павышэньне цэнаў і тарыфаў павінна адбывацца паступова.

«А ў нас так бывае: урад сьпіць-сьпіць, прачнуўся праз паўгода і кажа — трэба на 40% нешта павысіць. А па 2–3% вы не маглі, спакойна павышаючы заробкі, павышаць цэны на паслугі і іншае?» — заявіў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка: гэта абернецца некаму камэрай

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыгразіў чыноўнікам ва ўрадзе сур’ёзнай адказнасьцю за недакладныя зьвесткі пра разгрузку складзкіх запасаў.

«Усё гэта хлусьня па разгрузцы складоў, як гэта выглядае сёньня ў нас — вывезьлі ў Літву, Расею, яшчэ некуды, грошай не атрымалі, а склалі там у дылераў на складах трактары, аўтамабілі. Скажу публічна, гэта абернецца камусьці камэрай. Каму вы туман пускаеце, я не разумею», — заявіў Лукашэнка на нарадзе па бягучых пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

«Я вам адпаведныя дакумэнты сёньня накірую, і вы пачытаеце і паглядзіце, што робяць чальцы ўраду і кіраўнікі прадпрыемстваў. Узяліся прадаваць — прадавайце. Графік вы самі пазначылі. Стэнаграма выпісана, зь яе мы возьмем вашыя і міністраў абавязаньні, вам дамо паслухаць, а потым спытаем», — заявіў Лукашэнка, зьвяртаючыся да першага віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі.

«Галоўнае — гэта грошы ў краіну, а ня тавар за мяжу выкінулі і паставілі там недзе пад плотам. Куды хочаце вязіце, але грошы павінны ў краіну паступіць. І раю вам зьвярнуць увагу на якасьць працы нашых прадпрыемстваў», — цытуе Інтэрфакс кіраўніка Беларусі.
XS
SM
MD
LG