Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут выдаў кніжку пра Лукашэнку


Фрагмэнт вокладкі

Фрагмэнт вокладкі

Кніга гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута «Сыстэма Беларусь» выйшла у выдавецтве Editio на польскай мове.

Прэзэнтацыя кнігі ў Варшаве прызначаная на 23 кастрычніка, але ўжо зьявілася першая рэцэнзія ў штодзённіку «Rzeczpospolita» пад загалоўкам «Тэатар Лукашэнкі».

Аўтар рэцэнзіі піша, што кніга нечым нагадвае папулярны фільм «Мільянер з трушчоб»: «У 1994 годзе звычайны вясковы настаўнік Аляксандр Лукашэнка паставіў усё на адну карту, але замест мільёна выйграў усю краіну ў цэнтры Эўропы. З тых часоў сьвет стаў асацыяваць Беларусь з імём аднаго чалавека, які гуляе галоўную ролю ў самастойна створаным тэатры».

Андрэй Пачобут — журналіст польскай «Газэты Выборчай». У 2011-м годзе суд прызнаў яго вінаватым у парушэньні крымінальнага артыкула «Паклёп на прэзыдэнта». Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Яшчэ адну крымінальную справу, пра паўторны паклёпе на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 году. У сакавіку 2013 году. справу спынілі ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях журналіста складу злачынства.

23 верасьня сёлета судвырашыў вызваліць Андрэя Пачобута ад прызначанага судом пакараньня на 3 гады з адтэрміноўкай на два гады за «паклёп на прэзыдэнта» на падставе таго, што ў пэрыяд адтэрміноўкі «асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленьне».
XS
SM
MD
LG