Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 9 кастрычніка: Абвяшчэньне «нобэля» па хіміі; адкрыцьцё кніжнага кірмашу у Франкфурце


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У кнігарні логвінаЎ (Менск, Незалежнасці 37а) «Гендэрны маршрут» прэзэнтуе кнігі па выніках дасьледаваньняў ва Ўкраіне, які закранаюць пытаньні гендэру, нацыі і сэксуальнасьці. Пачатак а 19.00.

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкаму ініцыюе правядзеньне на тэрыторыі Менску акцыі па бясплатным лячэньні (кадаваньню і «падшыўцы») грамадзян, якія пакутуюць залежнасьцю ад алькаголю. Акцыя праводзіцца па адрасе: вул. Някрасава, 22, корп. 1.

У Стакгольме сталы сакратар Швэдзкай Каралеўскай Акадэміі навук абвесьціць імёны сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па хіміі.

У Франкфурце ў Нямеччыне пачынаецца пяцідзённы кніжны кірмаш. Упершыню на ім будзе і беларускі стэнд. Праект Books From Belarus прапануе эўрапейскаму кніжнаму рынку выбарку з 8 кніг 8 беларускіх аўтараў: Віктар Марціновіч, «Сфагнум»; Наталка Бабіна, «Рыбін горад»; Барыс Пятровіч, «Спачатку была цемра»; Эва Вежнавец, «Шлях дробнай сволачы»; Артур Клінаў, «Шклатара»; Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без»; Альгерд Бахарэвіч, «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча»; Рома Сьвечнікаў, «Рома едзе».

ЁСЬЦЬ НАГОДА

9 кастрычніка – Міжнародны дзень пошты. Дзень прымеркаваны да даты стварэньня Сусьветнага паштовага саюзу ў 1874 годзе. Сусьветны паштовы саюз ставіць у аснову сваёй дзейнасьці наступныя заданьні: усталяваньне аднолькавых міжнародных паштовых сувязяў і палёгкі абмену міжнароднай пошты з дапамогай Сусьветнай паштовай канвэнцыі і дадатковых пагадненьняў; усталяваньне тарыфаў для міжнароднай паштовай сувязі (у тым ліку транзытныя выдаткі); урэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж сябрамі саюзу.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1648 – Войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.

1977 – у космас паляцеў першы беларус, Уладзімер Кавалёнак.

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 – Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.

1940 – Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.

У гэты дзень памерлі:

1967 – Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.

1978 – Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мы жывем у сьвеце, дзе мы павінны хавацца, каб заняцца любоўю, у той час як гвалт практыкуецца сярод белага дня».

Джон Ленан
XS
SM
MD
LG