Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвійскія дэпутаты згуляюць з Лукашэнкам у хакей


Каманда дэпутатаў латвійскага парлямэнту 12 кастрычніка згуляе таварыскі хакейны матч з камандай Аляксандра Лукашэнкі.

Расьцяжкі з рэклямай гэтага матча зьявіліся ў Менску.

Тым часам у прэсавай службе Сэйма Латвіі паведамілі Свабодзе, што ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт яны ня маюць, хоць ведаюць, што некаторыя дэпутаты сапраўды зьбіраюцца ў Менск.

Больш сказаў адзін з арганізатараў гэтага матча з латвійскага боку, дэпутат Артурс Рубікс. Ён паведаміў Свабодзе, што ўсяго ў Менск гуляць у хакей з Лукашэнкам прыедзе 5 дэпутатаў і што ніякага дазволу ад кіраўніцтва Сэйма ім на гэта не патрэбна:

«Гэта спартыўная арганізацыя. Дэпутаты зьбіраюцца, гуляюць у вольны ад працы час, калі хочуць, з кім хочуць».

Артурс Рубікс прадстаўляе апазыцыйную латвійскую партыю «Цэнтар згоды», якая мае сацыял-дэмакратычную скіраванасьць і выступае за паляпшэньне адносін з Расеяй. Ягоны бацька Альфрэд Рубікс быў апошнім кіраўніком кампартыі Латвійскай ССР і выступаў супраць незалежнасьці краіны, а ў 1995 годзе быў арыштаваны за спробу дзяржаўнага перавароту.
XS
SM
MD
LG