Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падтрымае Беларусь Украіну ў гандлёвай вайне з Расеяй? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны


Сярод тэмаў:

Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў закончыў свой візыт у Менск. Прамыслоўцы Беларусі і Ўкраіны падпісалі "дарожную мапу" аб супрацоўніцтве да канца 2015 году.

Скарачэньне работнікаў устаноў культуры будзе адбывацца коштам аптымізацыі кадраў і скарачэньня кіроўнага апарату галіны. Пра гэта заявіў міністар культуры Барыс Сьвятлоў. Экспэрты баяцца стратаў у важных для беларускай культуры асяродках

Вытворчае аб'яднаньне "Беларуснафта" заявіла пра намер стварыць сумеснае прадпрыемства з брытанскай кампаніяй Toros для пошуку і распрацоўкі сланцавых газу і нафты ў паўднёвай частцы Беларусі.

Сьледчыя органы затрымалі аднаго з намесьнікаў старшыні канцэрну "Белнафтахім". Яго прозьвішча не называецца. Пра затрыманага толькі паведамілі, што ён узяў 19 тысяч даляраў хабару.

У краіне разгарнулася кампанія падпіскі на наступны год. Улады па-ранейшаму выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс

Апытаньне сярод працаўнікоў культуры Магілёва: Чаму Ўкраіна ня хоча ўступаць у Мытны зьвяз з Расеяй і Беларусьсю, а імкнецца да збліжэньня з Эўразьвязам?

І на тое ж пытаньне мы просім адказаць нашых слухачоў. Як вы ўспрынялі вестку пра скарачэньні ў сфэры культуры? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG