Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы прэс-тур расейскіх журналістаў


Больш за 80 журналістаў з 60 фэдэральных і рэгіянальных расейскіх выданьняў бяруць удзел у прэс-туры па Беларусі, які прысьвечаны актуальным пытаньням беларуска-расейскага супрацоўніцтва.

Сярод журналістаў — прадстаўнікі інфармацыйнага агенцтва ИТАР-ТАСС , газэт «Трибуна», «Правда», «Завтра», «Вечерняя Москва», «Коммуна», часопіса «Российская Федерация сегодня», радыё «Голос России» і «Радио России», паведамляе БелТА.

Сёньня расейскія журналісты наведваюць гарадзенскае прадпрыемства СТАА «Контэ Спа», Гарадзенскі абласны клінічны кардыялягічны цэнтар, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і сядзібны комплекс «Каралінскі фальварак Тызэнгаўза» .

9 кастрычніка адбудзецца прэс-канфэрэнцыя са старшынёй Гарадзенскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам. Пасьля яе журналісты азнаёмяцца з працай вытворчых і спартыўных аб’ектаў у Лідзе. Завершыцца прэс-тур экскурсіяй у Мірскі замак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG