Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян абвясьціў аб стане «павышанай гатовасьці» ў войсках


Улады Паўночнай Карэі сёньня абвясьцілі аб падвышанай баявой гатовасьці арміі. Прадстаўнік узброеных сіл КНДР папярэдзіў Злучаныя Штаты пра магчымыя «катастрафічныя наступствы» для Вашынгтону, які накіраваў групу караблёў, улучна з авіяносцам, у паўднёвакарэйскі порт.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі напярэдадні заявіла, што перамяшчэньні караблёў зьяўляюцца часткай рэгулярных вучэньняў па пошуку і выратаваньні людзей у адкрытым моры і адхіліла крытыку з боку Паўночнай Карэі.

Улады Паўночнай Карэі ў жніўні пайшлі на аднаўленьне працы супольных прадпрыемстваў у прамысловым раёне Кэсон на тэрыторыі КНДР. Кампаніі, на якіх занятыя дзясяткі тысяч жыхароў Поўначы, былі часова зачыненыя ў красавіку, падчас абвастрэньня адносін паміж абедзьвюма краінамі. Тым ня менш, дыялёг паміж Пхэньянам і Сэулам за апошнія месяцы не атрымаў колькі-небудзь значнага разьвіцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG