Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўторак назавуць ляўрэата Нобеля па фізыцы


Ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па фізіцы абвесьцяць 8 кастрычніка ў Стакгольме (Швэцыя).

Памеры штогадовых прэміяў былі скарочаныя летась на 20% да 1,20 млн. даляраў ЗША.

7 кастрычніка прэмію па фізыялёгіі і мэдыцыне аддалі навукоўцам з ЗША Джэймсу Ротману (Ельскі унівэрсытэт), Рэндзі Шэкману (Бэрклі) і Томасу Зюдофу (Стэнфардзкі ўнівэрсытэт) за адкрыцьці ў галіне мэханізмаў рэгуляцыі міжклеткавых узаемадзеяньняў.

У чацьвер стане вядома імя нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры, у пятніцу — прэміі міру.

Адным з галоўных кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру зьяўляецца юная актывістка з Пакістану Малала Юсафзай.

Дырэктар Інстытуту дасьледаваньняў міру Крысьціян Берг Харпвікен заявіў, што Малала зьяўляецца фаварытам на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру, адзначыўшы, што прысуджэньне ў 2012 годзе гэтай прэміі Эўразьвязу было ўспрынята неадназначна.

16-гадовая Малала ўжо атрымала шэраг прэстыжных міжнародных прэмій за дзейнасьць у падтрымку адукацыі для дзяўчынак. У кастрычніку 2012 года яна была цяжка параненая талібамі, пасьля чаго праходзіла лекаваньне ў Вялікабрытаніі.

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі таксама намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру сёлета, але яго шанцы букмекеры расцэньваюць досыць нізка — як 1 да 69.
XS
SM
MD
LG