Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустракайце новыя 100-даляравыя банкноты


Новая купюра ў 100 даляраў ЗША зьявіцца ў звароце ад 8 кастрычніка 2013.

Банкноты атрымалі дадатковую абарону, улючна з трохмернай ахоўнай стужкай сіняга колеру. Паварочваючы купюру, можна будзе ўбачыць, як намаляваныя на ёй званочкі мяняюцца на лічбу 100. Ахоўная стужка ўплеценая ў паперу.

На новай банктоце зьяціцца дадатковая ахоўная нітка з вадзянымі знакамі.

Некаторыя аб’екты, намаляваныя на купюры, мяняюць колер, калі глядзець на іх пад розным вуглом.

Усе дадатковыя ступені абароны падвысілі кошт вытворчасьці купюры з 11 да 14 цэнтаў.

Новы дызайн банкнот быў упершыню прадстаўлены яшчэ ў 2010 годзе, аднак з-за тэхнічнага збою ў працэсе друкаваньня выпуск адкладаўся, паведамляе Інтэрфакс.

Апісаньне новай банкноты можна знайсьці на сайце newmoney.gov на 23 мовах. Беларускай сярод іх няма, аднак ёсьць украінская і расейскія вэрсіі.

Факты пра даляры:
  • На пачатак кастрычніка ў звароце знаходзіліся наяўныя даляры на суму ў 1,21 трыльёны.
  • Ад 2000-га колькасьць наяўных даляраў, якія знаходзяцца ў звароце, павялічылася больш чым удвая, а за апошнія пяць гадоў — узрасла больш чым на 40%.
  • 2/3 банкнотаў знаходзяцца за межамі ЗША. 50-65% зь іх складаюць менавіта 100-даларавыя купюры.
  • Банкноты ў 100 даляраў падрабляюць часьцей, чым якія іншыя.
XS
SM
MD
LG