Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць беларусак вывучаць бундэстаг знутры


Бундэстаг
Бундэстаг

Дэлегацыя зь Нямеччыны на чале з дэпутатам бундэстагу Бэрндам Шэленам (СДП) абрала ў Менску пяцёх стыпэндыятаў штогадовай Міжнароднай парлямэнцкай стыпэндыі.

Сёлета стыпэндыятамі сталі пяць беларускіх дзяўчат.

Міжнародная парлямэнцкая стыпэндыя фінансуецца нямецкім бундэстагам. У яе рамках 120 маладых людзей з 28 краін змогуць цягам пяці месяцаў наступнага году «знутры» азнаёміцца з парлямэнцкай сыстэмай Нямеччыны.

Кожны стыпэндыят будзе працаваць у офісе дэпутата бундэстагу і суправаджаць яго на пасяджэньнях фракцый, рабочых груп, на пленарных сэсіях, а таксама падчас паездкі ў выбарчую акругу.

Адначасова яны будуць залічаны ў адзін з унівэрсытэтаў Бэрліна, сярод іх унівэрсытэт імя Гумбальдта, і атрымаюць магчымасьць наведваць лекцыі.

Прэтэндэнты на гэтую стыпэндыю павінны мець актыўную жыцьцёвую пазыцыю і добра ведаць нямецкую мову.

Гэтая праграма праходзіць пад эгідай прэзыдэнта бундэстагу і ажыцьцяўляецца ў супрацоўніцтве з трыма бэрлінскімі ўнівэрсытэтамі. Усе выдаткі, уключаючы штомесячную стыпэндыю, аплачваюцца бундэстагам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG