Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 8 кастрычніка: Нобэлеўскай прэмія па фізыцы, завяршэньне візыту прэм’ера Ўкраіны


Прэм'ер Украіны Мікалай Азараў

Прэм'ер Украіны Мікалай Азараў

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Завершыцца візыт у Беларусь кіраўніка ўраду Ўкраіны Мікалая Азарава.

У Стакгольме ўручаць Нобэлеўскую прэмію па фізыцы.

Арганізацыя Transparency International абнародуе даклад аб карупцыі ў сьвеце.

У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іоханэса Раў (пр-т газэты «Праўда», 11), нямецка-беларускі эканамічны клюб і Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі праводзяць Дзень нямецкай эканомікі ў Беларусі на тэму «Прафэсійныя кадры для эканомікі — канцэпцыі, вопыт, пэрспэктывы». Пачатак у 10.00.

Менск, па ініцыятыве маскоўскага офіса Міжнароднай турэмнай рэформы праводзіцца круглы стол на тэму «Злачынства і пакараньне ў вачах грамадзтва». Месца правядзеньня — канфэрэнц-заля гатэлю «Менск». Пачатак у 12.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

451 — у Халкідоне адкрыўся 4-й Сусьветны царкоўны сабор, які зацьвердзіў тэкст хрысьціянскага Сымбалю веры і асудзіў монафізытызм.

1085: У Вэнэцыі асьвечаны Сабор Сьвятога Марка.

1500: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбурскае права.

1582 — у сувязі з рэформаю грэгарыянскага календару гэтага дня не было ў Італіі, Гішпаніі, Партугаліі і Рэчы Паспалітай.

1621 — закончылася Хоцінская бітва, што прынесла перамогу войску Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам над турэцкім султанам Асманам ІІ.

1656 — бітва пад Прасткамі. Перамога войска Кароны і ВКЛ над швэдамі.

1660 — бітва войска Рэчы Паспалітай на рэчцы Басі з маскоўскім войскам.

1917 — У Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская Крыніца».

1970 — Аляксандр Салжаніцын абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

У гэты дзень нарадзіліся:

1831 — Міхал Ельскі, беларускі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.

1870 — Аляксандар Булатовіч, вайсковы дзеяч, герой вайны Абісініі (Этыёпіі) з італьянскімі калянізатарамі.

1885 — Аляксандр Бурбіс, беларускі савецкі палітычны і грамадзкі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага тэатру.

1892 — Марына Цвятаева, руская паэтэса, празаік, перакладчык.

1902 — Канстанцін Кернажыцкі , беларускі гісторык.

1976 — Сяргей Пархоменка (Сярога), беларускі рэпэр.

У гэты дзень памерлі:

1943 — Андрэй Мрый, беларускі пісьменьнік.

1955 — Хасэ Артэга-і-Гасет, гішпанскі філёзаф.

1965 — Мікалай Грашчанкаў, беларускі фізіёляг і нэўроляг.

1991 — Зоська Верас, пісьменьніца, грамадзка-культурны дзяяч.

1992 — Вілі Брандт, канцлер Нямеччыны (1969-74), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1971 год.

2004 — Жак Дэрыда, францускі філёзаф.

ЦЫТАТА ДНЯ

«Сьвет уладкаваны так, каб ім да сканчэньня веку кіраваў сярэдні чалавек. Вялікімі народы робяць галоўным чынам не іх выбітныя людзі, а ўзровень разьвіцьця незьлічоных пасрэднасьцяў».
Хасэ Артэга-і-Гасэт
XS
SM
MD
LG