Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ арыштаваў хабарнікаў на мытні


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Адказны супрацоўнік менскай мытні, які павінен быў змагацца з кантрабандай, сам браў хабар.

Як паведамляе прэсавая служба КДБ, супрацоўнік аддзелу па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі правапарушэньнямі Менскай рэгіянальнай мытні затрыманы КДБ.

Ён узяў 7000 эўра ад грамадзяніна Расеі за тое, каб хутчэй правесьці праверку, зьвязаную з мытным афармленьнем увезеных на тэрыторыю Мытнага зьвязу грузавых аўтамабіляў.

КДБ распачало крымінальную справу за атрыманьне хабару. Падазраванага арыштавалі.

Яшчэ двух грамадзян Беларусі арыштавалі і абвінавацілі ў падбухторваньні грамадзяніна Расеі да дачы хабару ў памеры 10 000 эўра за спрыяльнае вырашэньне пытаньня па праходжаньні мытных працэдур у дачыненьні да ўвезеных у Беларусь грузавых аўтамабіляў.

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску для далейшага расьсьледаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG