Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу былой дырэктаркі цырку Тацяны Бандарчук працягнулі яшчэ на 3 месяцы


Тацяна Бандарчук

Тацяна Бандарчук

Чарговым разам працягнулі расьсьледаваньне крымінальнай справы былой дырэктаркі цырку Тацяны Бандарчук.

Пра гэта Свабодзе 7 кастрычніка паведаміла прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова:

«Тэрмін расьсьледаваньня справы працягнуты да студзеня 2014 году».

Гэта ўжо другое падаўжэньне тэрміну расьсьледаваньня справы Тацяны Бандарчук, якое пачалося на пачатку чэрвеня. На пачатку жніўня расьсьледаваньне было працягнутае на 2 месяцы — да пачатку кастрычніка.

Знаходзіцца Тацяна Бандарчук пад вартай, пад падпіскай аб нявыезьдзе ці ў іншым юрыдычным статусе? Раней у Сьледчым камітэце паведамлялі, што Тацяна Бандарчук «папярэджаная аб абавязковай яўцы да сьледчых і належных паводзінах». «Усё засталося па-ранейшаму», — сказала 7 кастрычніка пра захады стрыманьня адносна Тацяны Бандарчук прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Тацяну Бандарчук падазраюць у эканамічных і службовых злачынствах. 10 чэрвеня, калі стала вядома пра завядзеньне справы, Тацяна Бандарчук заявіла журналісту сайту tut.by: «Калі Дзяржкантроль вырашыў адкрыць крымінальную справу і мяне проста забіць, дык разьбярэцца кіраўнік дзяржавы — ён аб’ектыўны чалавек». З таго часу Тацяна Бандарчук сытуацыю не камэнтуе.
XS
SM
MD
LG