Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся


Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі паводле стандартаў МВФ за верасень скараціліся на 313,7 млн даляраў і на 1 кастрычніка склалі 7 млрд 387,7 млн даляраў у эквіваленце.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанку краіны.

ЗВР Беларусі, разьлічаныя паводле нацыянальных стандартаў, за верасень скараціліся на 374,9 млн даляраў і на 1 кастрычніка склалі 8 млрд 44,9 млн даляраў у эквіваленце.

Скарачэньне аб’ёму ЗВР абумоўлена «зьніжэньнем цэн на золата на міжнародным рынку каштоўных мэталаў, а таксама пагашэньнем Нацбанкам і ўрадам зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце, якія ў верасьні былі выкананыя ў поўным аб’ёме», — паведамілі ў Нацбанку.

Паводле кіраўніка Нацбанку Надзеі Ермаковай, у канцы 2013 году рэзэрвы павінны скласьці ня менш як 8,3 млрд даляраў.
XS
SM
MD
LG