Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура накіравала матэрыялы справы Баўмгертнэра ў Расею


Генпракуратура Беларусі вывучыла матэрыялы адносна дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра й іншых топ-мэнэджэраў кампаніі, якія паступілі са Сьледчага камітэту Беларусі.

Гэтыя матэрыялы выдзеленыя з крымінальнай справы, узбуджанай па фактах прычыненьня шкоды ў выніку супрацьпраўнай дзейнасьці кіраўніцтва, паведамляе сайт беларускай Генпракуратуры.

У адпаведнасьці з пагадненьнем аб супрацоўніцтве паміж генпракуратурамі Беларусі і Расеі матэрыялы накіраваныя расейскаму боку.

Беларускі бок далей пацьвярджае гатоўнасьць аказваць расейскім кампэтэнтным органам прававую і іншую дапамогу дзеля поўнага, усебаковага і аб’ектыўнага ўстанаўленьня ўсіх акалічнасьцяў крымінальнай справы і спадзяецца на супрацоўніцтва пры яе расьсьледаваньні.
XS
SM
MD
LG