Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт памяці Ганны Паліткоўскай


Ганна Паліткоўская
Ганна Паліткоўская

Франка-нямецкі тэлеканал Arte трансьляваў канцэрт памяці Ганны Паліткоўскай.

Канцэрт «Да Расеі зь любоўю» праходзіў у Бэрліне.

Аглядальніца расейскай «Новой газеты» Ганна Паліткоўская была забітая 7 кастрычніка 2006 году ў ліфце свайго дома ў Маскве пяцьцю стрэламі зь пісталета.

«Забойства адбылося ў дзень нараджэньня прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Заходнія палітыкі і праваабарончыя арганізацыі заклікалі як найхутчэй расьсьледаваць справу, але людзей, якія стаяць за нападам, да гэтага часу не знайшлі», — адзначаюць арганізатары імпрэзы.

«Давайце прысьвяцім свае выступы ўсім, хто памёр за свабоду, усім, хто працягвае змагацца, каб тыя, хто яшчэ ў турме, змаглі ў гэты вечар быць разам з намі, змаглі быць свабоднымі», — гаворыць удзельнік канцэрту Гідон Крэмэр.



7 кастрычніка на будынку рэдакцыі «Новой газеты» ў Маскве адкрылі мэмарыяльную шыльду. Надпіс на дошцы: «Аглядальнік „Новой газеты“ Ганна Паліткоўская да сваёй трагічнай гібелі працавала ў гэтым будынку з 1999 па 2006 год». Кампазыцыя дошкі ўяўляе сабой тры выдраныя аркушы нататніка, у верхняй частцы — партрэт Ганны Паліткоўскай, паведамляе ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG