Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азараў падзякаваў Лукашэнку за спакойную ацэнку плянаў Украіны з ЭЗ


Мікалай Азараў

Мікалай Азараў

Прэм’ер Украіны Мікалай Азараў выказаў падзяку кіраўніцтву Беларусі за спакойнае ўспрыманьне плянаў Украіны падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

«Мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву Беларусі за узважаную, спакойную ацэнку нашых плянаў аб падпісаньні пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам. Такія узважаныя ацэнкі, якія цяпер пераважаюць у пазыцыі беларускага кіраўніцтва, кажуць пра тое , што Беларусь канструктыўна глядзіць на гэты працэс і робіць абсалютна слушныя" , - цытуе УНІАН заяву Азарава ў інтэрвію тэлеканалу"Беларусь −1».

«Калі, скажам, твой сусед прыняў такое рашэньне, давайце падумаем разам, як зрабіць так, каб нам абодвум было лепш, а не горш. І тут мы гатовы да максымальнага супрацоўніцтва», — падкрэсьліў кіраўнік украінскага ўраду.

Па словах Азарава, Украіна разьлічвае на тое, што і ў далейшым з Беларусьсю распрацоўвацца сумесныя праекты. «Вядома, Украіна ня проста ставіць перад сабой мэту быць з краінамі Эўрапейскага Зьвязу або з краінамі Мытнага саюзу. Яна проста асуджаная на гэтае супрацоўніцтва. Мы ж суседзі. У нас вялікія межы, у тым ліку і з Беларусьсю, з Расеяй і краінамі ЭЗ. Само геаграфічнае становішча нас абавязвае да такога ўсебаковага супрацоўніцтва», — дадаў ён.

7 кастрычніка Мікалай Азараў у Беларусь з афіцыйным візытам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG