Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спыняе ўвоз малочнай прадукцыі зь Літвы


Расейскія ўлады зь сёньняшняга дня прыпынілі пастаўкі ў Расею малочнай прадукцыі з Літвы.

Як заявіў кіраўнік Фэдэральнай службы па нагляду ў сфэры абароны правоў спажыўца і дабрабыту чалавека (Роспотребнадзор), галоўны дзяржаўны санітарны лекар Генадзь Анішчанка, у Масквы зьявіліся прэтэнзіі да якасьці прадукцыі. У прыватнасьці, паводле яго слоў, літоўскія вытворцы парушылі патрабаваньні расейскага заканадаўства, якія абавязваюць інфармаваць пакупніка аб адпаведнасьці тавару заяўленым стандартам. Акрамя таго, у некаторых малочных прадуктах з Літвы былі выяўленыя дрожджы, цьвіль і бактэрыі кішачнай палачкі, заявіў Анішчанка.

Аб намеры ўвесьці абмежаваньні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Літвы, доля якой на расейскім рынку складае менш за адзін працэнт, Анішчанка аб’яўляў яшчэ ў сярэдзіне верасьня на фоне мытнага канфлікту паміж дзьвюма краінамі. Літва тады выказала незадаволенасьць дакладнымі праверкамі на расейскай мяжы і паскардзілася на гэтую сытуацыю ў Эўракамісію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG