Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: сутыкненьні паміж прыхільнікамі Мурсі і сіламі бясьпекі


Плошча Тахрыр
Плошча Тахрыр

Сама мала 51 чалавек забіты і сотні атрымалі раненьні ў выніку сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі, якія адбыліся ў некалькіх гарадах.

40 былі забітыя ў Каіры. Сілы бясьпекі не пусьцілі на цэнтральную плошчу Тахрыр прыхільнікаў Мурсі, калі там сьвяткавалася 40-годзьдзе пачатку араба-ізраільскай вайны 1973 году.

Міністэрства ўнутраных справаў Эгіпту заявіла, што па ўсёй краіне арыштаваны 423 прыхільнікаў Мурсі.

Мухамэда Мурсі зрынулі 3 ліпеня 2013-га. Ён кіраваў Эгіптам пасьля таго, як у лютым 2011-га сыйшоў з пасады прэзыдэнт Хосьні Мубарак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG