Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 кастрычніка прэзэнтуюць «Паўстаньне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеяньняў»


Прэзэнтацыя адбудзецца ў Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага.

Кніга Дзьмітрыя Матвейчыка «Паўстаньне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеяньняў» выходзіць у вайскова-гістарычнай сэрыі «Беларусь у войнах».

Аўтар асноўную ўвагу зьвяртае на вайсковы аспэкт падзеяў. Апісваюцца фармаваньне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеяньні паўстанцкіх атрадаў і захады расейскіх уладаў, каб падавіць паўстаньне і рэпрэсаваць яго ўдзельнікаў.

Аўтар закранае амаль не дасьледаваныя бакі гэтых падзеяў

Дзьмітры Матвейчык — беларускі гісторык-архівіст

Імпрэза адбудзецца ў 17.00 па адрасе вул. Замкавая, 2, паведамляе кампанія «Будзьма беларусамі!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG