Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Мурсі гінуць у сутычках з паліцыяй


У Каіры ў ходзе сутычак паміж ісламістамі, прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Мурсі, і сіламі правапарадку 15 чалавек былі забітыя.

У сталіцы Эгіпту паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, каб выцесьніць прыхільнікаў Мурсі з плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру, дзе звычайна зьбіраюцца дэманстранты.

Міністэрства аховы здароўя Эгіпту паведаміла, што 83 чалавекі атрымалі раненьні. Сутыкненьні пачаліся ў нядзелю ў розных частках Каіра і ў іншых гарадах ў сувязі з 40-й гадавінай араба-ізраільскай вайны 1973 года.

Пачынаючы зь ліпеня, калі Мурсі быў адхілены ад улады, сотні ісламістаў, якія пратэставалі супраць яго зьвяржэньня, загінулі ў выніку сутыкненьняў зь сіламі паліцыі і вайскоўцаў. У пятніцу таксама паступалі паведамленьні пра забітых у Каіры.
XS
SM
MD
LG