Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захад пачуў жаданьне Ірану да вырашэньня ядзернай праблемы


Міністар замежных справаў Ірану Джавад Зарыф заявіў, што сусьветныя дзяржавы павінны выпрацаваць новы падыход да перамоваў адносна ядзернай праграмы ісламскай рэспублікі.

У інтэрвію, якое тэлекампанія CNN трансьлявала ў нядзелю, Зарыф заявіў , што прыйшоў час пакласьці канец сытуацыі, пры якой усе аказваюцца ў пройгрышы.

Зарыф ахарактарызаваў свае сустрэчы з заходнімі партнэрамі як «добры пачатак», але заклікаў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму весьці справы з Іранам на аснове ўзаемнай павагі.

Абраньне ў чэрвені Хасана Рухані прэзыдэнтам Іранау і прызначэнне Зарыфа кіраўніком МЗС і кіраўніком дэлегацыі на перамовах па ядзернай праблеме ўмацавала надзеі на вырашэньне спрэчкі вакол іранскай ядзернай праграмы, якая цягнецца дзесяцігодзьдзямі.

Міністар замежных спраў Францыі Ларан Фабіус заявіў, што пачуў новы тон ў мове Тэгерану, але дадаў, што часу на вырашэньне састарэлай праблемы, застаецца мала.
XS
SM
MD
LG