Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карціну Рэпіна «Іван Жахлівы забівае свайго сына» палічылі абразьлівай для расейскага народа


Ільля Рэпін. "Іван Жахлівы забівае свайго сына"

Ільля Рэпін. "Іван Жахлівы забівае свайго сына"

Думка пра карціну ў Рэпіна зарадзілася ў сувязі са зладжаным беларусам Ігнатам Грынявіцкім выбухам бомбы, аскепкамі якой быў забіты цар Аляксандар II.

У Пецярбургу прадстаўнікі мастацкага аб’яднаньня «Міцькі» пачынаюць стварэньне палотнішча «Міцькі» дораць Івану Жахліваму новага сына», якая зможа замяніць карціну Ільлі Рэпіна «Іван Жахлівы забівае свайго сына, 16 лістапада 1581 г».

Раней група актывістаў выступіла з заклікам прыбраць карціну Рэпіна ў запасьнікі Трацьцякоўскай галерэі, паколькі яна, на іх думку, абражае патрыятычныя пачуцьці рускіх людзей. Пра гэта гаворыцца ў іх звароце да міністра культуры Расеі,

Нефармальны субкультурны рух «Міцькі», які аб’ядноўвае каля двух дзясяткаў чалавек і названы па імені Дзьмітрыя Шагіна, быў створаны ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя.

З успамінаў Рэпіна вядома, што думка пра карціну зарадзілася ў яго ў сувязі з сакавіцкімі падзеямі 1881, а менавіта выбухам беларусам Ігнатам Грынявіцкім бомбы, аскепкамі якой быў забіты цар Аляксандар II.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG