Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко перамог Паветкіна


Браты Ўладзімер і Віталь Клічко

Браты Ўладзімер і Віталь Клічко

Усе трое арбітраў ацанілі гэты бой 119:104 на карысьць Уладзімера Клічко.

У Маскве адбыўся двубой, які называлі галоўным боем цяжкавагавікоў ў сучасным боксе. Украінец Уладзімер Клічко досыць лёгка адолеў расійскага баксёра Аляксандра Паветкіна і застаўся чэмпіёнам сьвету ў цяжкай вазе паводле чатырох розных вэрсіяў .

Да гэтага бою Клічко быў чэмпіёнам сьвету паводле вэрсіяў WBA , WBO , IBF і IBO, а Паветкін – рэгулярным чэмпіёнам сьвету паводле вэрсіі WBA.

Паветкін выстаяў усе 12 раўндаў бою, які праходзіў у маскоўскім спарткомплексе «Алімпійскі», але прапусьціў пры гэтым шмат цяжкіх удараў ад Клічко, пасьля чаго судзьдзі абвясьцілі пераможцам украінскага баксёра .

Акрамя спартовага, у гэтага бою быў і палітычны аспэкт.

Для часткі заўзятараў сустрэча ўкраінскага і расейскага баксёраў стала працягам нядаўніх праблем у міждзяржаўных стасунках Кіева і Масквы. Палітычную інтрыгу ўзмацняла і тое, што мянушка Паветкіна – «Рускі віцязь», а брат Уладзімера Клічко Віталь – адзін з найбольш праэўрапейскіх палітыкаў Украіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG