Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку забітыя амаль 50 чалавек


Чалавек трымае Каран, які знайшоў на руінах мячэці, зьнішчанай выбухам у Багдадзе 30 верасьня.

Чалавек трымае Каран, які знайшоў на руінах мячэці, зьнішчанай выбухам у Багдадзе 30 верасьня.

Ад новых нападаў у Іраку загінулі амаль 50 чалавек.

У Багдадзе самагубца падарваў бомбу ў натоўпе пілігрымаў-шыітаў, калі яны праходзілі праз населены пераважна сунітамі раён Азамія.

Тым часам у пераважна шыіцкім горадзе Балад самагубца падарваў бомбу ў кавярні. Загінулі прынамсі 13 чалавек, а 22 параненыя.

Раней у суботу невядомы застрэліў рэпартэра і апэратара тэлеканалу аль-Шаркія, якія працавалі ў горадзе Масул на поўначы Іраку.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за суботнія напады.
XS
SM
MD
LG