Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навюткія «Мазды» для беларускіх уладаў


Новая мадэль аўтамабіля Mazda3.
Новая мадэль аўтамабіля Mazda3.
Беларускія ўлады сталі першымі — хоць і неафіцыйнымі — уласьнікамі новай мадэлі аўтамабіля Mazda3, піша аўстралійскі аўтамабільны партал Drive.

Японскія вытворцы не чакалі, што так атрымаецца. Мазда дамовілася з групай журналістаў з усяго сьвету праверыць восем новых аўтамабіляў, праехаўшы на іх 15 тысяч кілямэтраў праз Расею, Беларусі і Польшчу ад Хірасімы ў Японіі да Франкфурту ў Нямеччыне, дзе ў верасьні на аўтамабільным шоў прэзэнтавалі гэтую мадэль.

Але да Франкфурту даехалі толькі шэсьць машынаў. Два аўтамабілі канфіскавалі беларускія ўлады на мяжы з Польшчай, выказаўшы прэтэнзіі да іх дакумэнтаў.

Прадстаўнік кампаніі Mazda ў Аўстраліі паведаміў, што беларускія ўлады дагэтуль не вярнулі аўтамабілі. «Праблема дагэтуль ня вырашаная і аўтамабілі застаюцца ў Беларусі, — сказаў ён парталу Drive. — Я ня ведаю калі мы іх атрымаем назад, калі ўвогуле атрымаем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG