Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Ірану трэба год ці болей на ядзерную бомбу


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў, што, паводле інфармацыі ЗША, Ірану спатрэбіцца год ці болей, каб вырабіць ядзерную бомбу.

Такую ацэнку Барак Абама агучыў у інтэрвію агенцтву Associated Press, апублікаваным у суботу, адказваючы на пытаньне, як амэрыканская выведка ацэньвае магчымасьці Ірану па часе, каб вырабіць ядзерную зброю. Паводле Абамы, ацэнка ЗША «больш кансэрватыўная», чым ацэнкі ізраільскай выведкі.

Прадстаўнікі Ізраілю нядаўна заяўлялі, што Іран можа вырабіць ядзерную бомбу празь некалькі месяцаў.

У цяперашнім інтэрвію прэзыдэнт ЗША таксама сказаў, што сьвет павінны праверыць, наколькі усур'ёз прэзыдэнт Ірану Хасан Рагані гатовы вырашыць спрэчку вакол іранскай ядзернай праграмы дыпляматычным шляхам. Пры гэтым Абама заявіў, што Злучаныя Штаты ня прымуць спробаў падмануць сябе з боку Ірану.
XS
SM
MD
LG