Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пацалунак у фэйсбуку — арышт


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Марока арыштавалі хлопца і дзяўчыну, якія разьмясьцілі ў сацыяльнай сетцы фэйсбук фатаздымак, на якім яны цалаваліся.

Паводле мараканскіх праваабаронцаў, арыштаваных абвінавацілі ў парушэньні законаў аб грамадзкай прыстойнасьці. Непадалёк ад турмы, дзе іх цяпер трымаюць, цяпер праходзіць акцыя пратэсту супраць арышту.

Паводле назіральнікаў, гэты выпадак выклікаў вялікія дыскусіі ў Марока, бо іншыя маладыя людзі таксама выстаўляюць падобныя фотаздымкі ў фэйсбуку.
XS
SM
MD
LG