Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Логвінаў» апратэстуе рашэньне Мінінфарма аб пазбаўленьне ліцэнзіі


Выдавецтва «Логвінаў» мае намер апратэставаць рашэньне Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні яго ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць.

Пра гэта БелаПАН паведаміў заснавальнік і кіраўнік выдавецтва Ігар Логвінаў. У панядзелак, 7 кастрычніка, выдавецтва плянуе накіраваць ліст на імя міністра інфармацыі Беларусі Алега Праляскоўскага з просьбай перагледзець прынятае рашэньне. Калі гэта не падзейнічае, ён не выключае звароту ў суд. «Гэта будуць вырашаць нашы юрысты», — дадаў кіраўнік выдавецтва.

Інфармацыю пра пазвабленьне «Логвінаў» выдавецкай ліцэнзіі агучыў намесьнік старшыні «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Андрэй Бастунец на V Форуме грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства, які праходзіць гэтымі днямі ў Кішынёве.

«Паведамленьне пра спыненьне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасьня, — распавёў Андрэй Бастунец. — Дакумэнт падпісала першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца „ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэньнямі заканадаўства аб ліцэнзаваньні“. Гаворка ідзе пра выпуск альбома „Прэс-фота Беларусі 2011“, які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 г.»

«На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура», — заявіў Андрэй Бастунец.

«Хачу зьвярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнаньні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбому „Прэс-фота-2011“ выдавецтва наагул не было прыцягнута да працэсу. А зараз рашэньне таго суда называюць падставай для пазбаўленьня яго ліцэнзіі, — падкрэсьліў юрыст. — У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць свайго рашэньня, я бачу судовы шлях вырашэньня гэтай спрэчкі».
Tsyhankou

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG