Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпецкія ўлады ўзмацняюць захады бясьпекі


Сутыкненьне ў Каіры 4 кастрычніка паміж прыхільнікамі і праціўнікамі зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі

Сутыкненьне ў Каіры 4 кастрычніка паміж прыхільнікамі і праціўнікамі зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі

Улады Эгіпту папярэдзілі ісламісцкі рух Браты-мусульмане аб недапушчальнасьці гвалтоўных пратэстаў.

У суботу ўрад абвясьціў, што ўзмацняе захады бясьпекі ва ўсіх гарадах і на ключавых аб'ектах, пасьля таго як напярэдадні падчас сутыкненьняў у Каіры загінулі прынамсі чатыры чалавекі. Сутыкненьні адбыліся, калі сотні прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі паспрабавалі сабрацца на плошчы Тахрыр.

Раней у пятніцу прынамсі двое салдат былі забітыя падчас нападу невядомых на вайсковы канвой на ўсход ад Каіру.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў занепакоенасьць сытуацыяй ў Эгіпце. У пятніцу ён падкрэсьліў важнасьць мірнага пратэсту.
XS
SM
MD
LG