Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачынаецца тыдзень супраць сьмяротнай кары: пікеты, сайт і рок-канцэрт


Мэта кампаніі — спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.

З 5 па 10 кастрычніка Праваабарончы цэнтар «Вясна» ладзіць «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня», насычаны мерапрыемствамі і інфармацыяй адносна набалелай праблемы, якую ўздымаюць праваабаронцы ў беларускім грамадзтве, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Цягам тыдня праваабаронцы заплянавалі шэраг мерапрыемстваў. Яскравай падзеяй абяцае стаць онлайн-прэзэнтацыяй музычнага праекту «Апошні золак», якая прыпадае на гэты час. Спробам асэнсаваньня сьмяротнага пакараньня ў сусьветнай рок-культуры будзе прысьвечаны выпуск падкасту «Рок — за правы чалавека». Распачне працу тэматычны інтэрнэт-рэсурс, дзе будзе акумулявацца ўся інфармацыя па праблеме сьмяротнага пакараньня — інтэрвію і аналітычныя публікацыі, фота- і відэаматэрыялы, у ліку якіх новыя ролікі з цыклю «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнай кары» і відэа з удзелам неабыякавых да праблемы беларускіх творцаў, якія далучыліся да Пэтыцыі супраць сьмяротнага пакараньня.
Мэта кампаніі — спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.

У Менску і рэгіёнах будуць ладзіцца тэматычныя дыскусіі сярод студэнцкай моладзі і распаўсюджвацца інфармацыйныя матэрыялы пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Напрыклад, у Горадні праваабаронцы падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне інфармацыйнага пікету.

Кульмінацыяй тэматычнага Тыдня стане 10 кастрычніка — Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня. На гэты дзень заплянавана прэс-канфэрэнцыя з удзелам сваякоў расстраляных і асуджаных да сьмяротнага пакараньня.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды.
«Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня» ладзіцца ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», якая праводзіцца з 2009 года. Мэта кампаніі — спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG