Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуска, якая загінула ў Пакістане, была сыраедкай і захаплялася аўтаспынам


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Журналістка і падарожніца Кацярына Бязмацерных разам з мужам Аляксеем Ілюшыным аўтаспынам праехалі Грузію, Армэнію, Іран.

Праз Пакістан трымалі шлях у Індыю, дзе хацелі вандраваць у гарах. Пасьля меліся ехаць у Інданэзію і Камбоджу.

29 верасьня машына, у якой яны ехалі, перакулілася і звалілася з абрыву. Здарылася гэта ў раёне гораду Гілгіт.

Кацярына і Аляксей загінулі — іх заваліла грузам. Іншыя людзі, якія знаходзіліся ў машыне, выжылі.

29 верасьня Кацярыне Бязмацерных споўнілася 26 гадоў.

Кацярына два гады таму скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе «Бярозка». Пісала падарожныя нататкі для «Нашай Нівы», Generation.by.

Кіраўнік праекту Generation.by Юрка Сідун распавёў, што падчас апошняй размовы з Кацярынай быў уражаны тым, наколькі яна ўраўнаважаная і ўпэўненая ў сваіх дзеяньнях і рашэньнях:

Юры Сідун

Юры Сідун

«Мы з Кацяй супрацоўнічалі з 2008 году. Яна — сьветлы, добры і па-добраму апантаны чалавек. Пастаянна захаплялася незвычайнымі ідэямі, умела запаліць імі іншых. Мы неяк друкавалі цікавы матэрыял пра харчаваньне сырой ежай. У тым артыкуле Каця была галоўнай гераіняй, распавядала пра свой досьвед сыраедзтва.

Галоўнай яе жарсьцю былі падарожжы аўтаспынам. Яна дасылала матэрыялы са сваёй вандроўкі ў Індыю. Ніхто ня ведаў, што яна стане для Каці апошняй. Пакуль мы пасьпелі надрукаваць толькі першую нататку, пра тое, як Каця з мужам рабілі візы. Другая нататка была пра Грузію...»
XS
SM
MD
LG