Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаворка ідзе аб чатырох байцах сталічнага АМАПу, двое зь якіх служылі ў званьні старшых сяржантаў, а яшчэ двое — сяржантаў.

Усе яны лічыліся аднымі зь лепшых супрацоўнікаў падразьдзяленьня і не раз заахвочваліся кіраўніцтвам, паведамляе «Ежедневник» са спасылкай на ўправу Сьледчага камітэта па Менску.

АМАПаўцам інкрымінуецца зьдзяйсьненьне злачынства па ч.2 арт.206 Крымінальнага кодэкса Беларусі (рабаваньне, спалучанае з гвалтам, небясьпечным для жыцьця або здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымяненьня такога гвалту).

Праверка па падазрэньні ў тым, што АМАПаўцы чысьцяць кішэні менчукоў, пачалася яшчэ ў траўні 2013 года. Аднак справа была ўзбуджаная толькі цяпер. Пры гэтым, пакуль ішла праверка, кіраўніцтва АМАПу звольніла сваіх «кішэньнікаў» не за выяўленыя парушэньні, а паводле пагадненьня бакоў.

Пакуль ішла праверка, адзін з парушальнікаў зараз уцёк і знаходзіцца цяпер ў вышуку.

Дэталі і падрабязнасьці рабаўніцтва з боку АМАПаўцаў пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG