Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі Францішак едзе ўшанаваць сьвятога апекуна


Папа рымскі Францішак адпраўляецца зь візытам у горад Асізі ў цэнтральнай Італіі, дзе зьбіраецца зьдзейсьніць паломніцтва да грабніцы сьвятога Францішка Асізскага — чыё імя ён узяў, калі стаў пантыфікам.

Ён кажа, што абраў гэтае імя дзеля таго, што хоча, каб каталіцкая царква адпавядала прыкладу сьвятога апекуна Італіі, які вылучаўся строгім аскетызмам.

На гэтым тыдні пантыфік правёў нараду з групай кардыналаў, якія былі ім асабіста адабраныя ў розных кутках сьвету, у пытаньні аб кардынальнай рэформе Ватыкану.

Праграма рэформаў прадугледжвае адмову каталіцкай царквы ад залішняй раскошы і пампэзнасьці, якія, паводле Папы, нярэдка асьляплялі яго папярэднікаў.

У прыватнасьці, ён хоча аддаць занядбаныя кляштары ўцекачам.
XS
SM
MD
LG