Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: крызіс у ЗША пагражае глябальнай эканоміцы


Крысьцін Лагард
Крысьцін Лагард

Глябальная эканомікам сурёзна пацерпіць, калі амэрыканскія палітыкі не здолеюць пазьбегнуць дэфолту, а не дамовяцца пра падвышэньне столі дзяржаўнага доўгу. Такую думку выказала кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лагард.

Лагард кажа, што пэрспэктыва дэфолту выглядае больш пагрозьліва, чым цяперашні бюджэтны крызіс.

17 кастрычніка федэральны ўрад ЗША дасягне мяжы дзяржаўнага доўгу, якую ўсталяваў Кангрэс ЗША.

Калі памер дзяржаўнага доўгу не зьменіцца, Злучаныя Штаты могуць абвесьціць дэфолт па сваіх даўгах.

Міністэрства фінансаў ЗША папярэдзіла, што калі крызіс у Вашынгтоне вырашыцца, ЗША могуць пагрузіцца ў цяжкую рэцэсію.

Фэдэральныя ўстановы ЗША згортваюць сваю дзейнасьць

1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.

Пакуль палаты Кангрэсу не прыйдуць да згоды, 700 тысячаў супрацоўнікаў фэдэральнага ўраду будуць знаходзіцца ў неаплатным адпачынку.

Гэта першы выпадак за апошнія 17 гадоў, калі фэдэральныя ўстановы ЗША вымушаныя зачыніцца, бо Кангрэс не зацьвердзіў праект бюджэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG