Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама скасаваў турнэ па краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама адмяніў заплянаваную паездку праз бюджэтны крызіс.

Абама не паедзе на Балі і ў Брунэй на саміт краінаў Усходняй Азіі.

Замет Абамы ў краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі паведае дзяржаўны сакратар Джон Керы.

Белы дом заявіў, што частковае згортваньне дзейнасьці ўраду ЗША ўплывае на колькасьць пэрсаналу, які неабходны для падрыхтоўкі візытаў.

Фэдэральныя ўстановы ЗША згортваюць сваю дзейнасьць


1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.

Рэспубліканская бальшыня ў Палаце прадстаўнікоў настойвае, каб прэзыдэнт ЗША Барак Абама адклаў на год праграму рэфармаваньня сфэры аховы здароўя.

Сэнат, дзе бальшыня падтрымлівае Абаму, адхіліў праект бюджэту, які адлюстроўвае гэтае патрабаваньне.

Пакуль палаты Кангрэсу не прыйдуць да згоды, 700 тысячаў супрацоўнікаў фэдэральнага ўраду будуць знаходзіцца ў неаплатным адпачынку.

Нацыянальныя паркі, музэі і помнікі, у тым ліку такія славутасьці, як Статуя Свабоды, будуць зачыненыя.

Невядома, як на доўга згортваецца дзейнасьць гэтых установаў.

Скарачэньне не закране службы, якія адказваюць за нацыянальную бясьпеку альбо такія жыцьцё важныя функцыі, як кіраваньне паветраным рухам і праца пошты.

Гэта першы выпадак за апошнія 17 гадоў, калі фэдэральныя ўстановы ЗША вымушаныя зачыніцца, бо Кангрэс не зацьвердзіў праект бюджэту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG