Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына падарваў сябе на расейска-ўкраінскай мяжы


Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны перавяла ахову ўкраінска-расейскага мяжы на ўзмоцьнены рэжым у сувязі з выбухам на памежным пераходзе ў Сумскай вобласьці.

У час праходжаньня пашпартнага кантролю мужчына, які заехаў ва Ўкраіну з боку Расеі, прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне.

«У выніку інцыдэнту парушальнік загінуў, двое памежнікаў знаходзяцца ў цяжкім стане», — паведамілі ў памежным ведамстве Ўкраіны.

З Расеі на ўезд ва Ўкраіну прыбыў мікрааўтобус з малдаўскімі нумарамі з чатырма пасажырамі — грамадзянамі Малдовы.

У машыне быў знойдзены яшчэ адзін чалавек, які хаваўся ў салёне.

Падчас дадатковай праверкі затрыманы падарваў сябе, перадае BBC.
XS
SM
MD
LG